Беларуская Служба

Украіна гатова далучыцца да Трохмор'я

10.09.2021 15:39
«Члены Трохмор'я неаднаразова адзначалі перспектыву такога супрацоўніцтва».
. , , 9  2021
Дз. Шмыгаль, Карпач, 9 верасня 2021 года PAP/Marcin Obara

9 верасня прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што яго дзяржава гатова стаць часткай Трохморʼя. На эканамічным форуме ў Карпачы кіраўнік украінскага ўрада правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Кіраўнік украінскага ўрада  Дзяніс Шмыгаль падкрэсліў неабходнасць развіцця рэгіянальных формаў супрацоўніцтва:

-Я прапаную ў бліжэйшы час склікаць сустрэчу прадстаўнікоў краін Люблінскага трыкутніка, каб вывесці польска-літоўска-ўкраінскае супрацоўніцтва на новы ўзровень.Таксама я пацвярджаю гатовасць да таго, каб Украіна стала часткай ініцыятывы Трохморʼя, якая сёння злучае толькі краіны Еўрапейскага Звязу. Члены Трохморʼя неаднаразова адзначалі перспектыву такога супрацоўніцтва.

Таксама ўкраінскі прэмʼер падзякаваў Варшаве за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, за гатовасць Польшчы заняць рашучую пазіцыю па абароне прынцыпаў міжнароднага права, асуджэнне расійскай агрэсіі.

Асобна Шмыгаль і Маравецкі абмеркавалі сітуацыю на польска-беларускай мяжы і патэнцыйныя рухі рэжыму Лукашэнкі да Украіны. Кіраўнік польскага ўрада заявіў, што Варшава і Кіеў спрабуюць каардынаваць сумесныя дзеянні для падтрымання бяспекі.

iar/pr5/эж

30-ы Эканамічны форум распачаўся ў Карпачы

07.09.2021 11:15
У Карпачы запланавана прыкладна 350 асноўных мерапрыемстваў - пераважна дыскусійныя панэлі і дэбаты з удзелам экспертаў, палітыкаў, прадстаўнікоў урада.