Беларуская Служба

У Літве ўводзіцца «пашпарт магчымасцяў» для прышчэпленых супраць COVID-19

11.09.2021 17:21
З панядзелка, 13 верасня, у Літве ўводзіцца «пашпарт магчымасцяў».
Акцыя пратэсту ў Вільнюсе супраць "пашпартоў магчымасцяў"PAP/EPA/VALDA KALNINA

Гэта дакумент, які пацвярджае зробленую прышчэпку супраць COVID-19 ці тэст на антыгены і дазваляе свабодна карыстацца паслугамі грамадскіх устаноў. Для тых, хто не мае «пашпарта магчымасцяў», уводзяцца сур'ёзныя абмежаванні. У Вільнюсе прайшла акцыя пратэсту супраць новых правілаў.

З 13 верасня ў летніх кафэ і на тэрасах можна прымаць людзей без «пашпарты магчымасцяў». Да 10 верасня такой магчымасці не было. З панядзелка за адным столікам могуць сядзець не больш за 5 чалавек ці члены адной сям'і. Застануцца ў сіле ўсе патрабаванні да дыстанцыі і іншыя патрабаванні бяспекі. Разлік можа быць толькі безнаяўным.

У памяшканні могуць знаходзіцца толькі людзі з «пашпартам магчымасцяў».

Людзі без «пашпарта магчымасцяў» з летняга кафэ нават ненадоўга не могуць заходзіць у памяшканне.

Калі абслугоўваюць толькі людзей з «пашпартам магчымасцяў», то патрабаванне масак і дыстанцый не дзейнічае. У гатэлях з 13 верасня харчаванне арганізуюць па прынцыпе самаабслугоўвання.

Нават у невялікіх крамах, дзе працуе адзін прадавец, дакумент павінны правяраць на ўваходзе. Сеткавыя крамы ўжо заявілі, што будуць правяраць на ўваходзе ў пакупнікоў «пашпарты магчымасцяў», без іх у краму не пусцяць.

Гандлёвым цэнтрам дазволілі дамаўляцца з аптэкамі, у якіх ёсць ліцэнзія на прадастаўленне медыцынскіх паслуг, каб у іх маглі трапіць людзі без «пашпарты магчымасцяў», калі магчыма зрабіць асобны праход — не змешваць наведвальнікаў.

«Пашпарт магчымасцяў» не патрэбны для атрымання паслуг па рамонце, якія не патрабуюць больш за 15 хвілін — гэта паслугі рамонту абутку, швейныя майстэрні, месцы, дзе робяць ключы або рамантуюць гадзіннікі, калі яны знаходзяцца не ў гандлёвым цэнтры.

Работнікі, які не маюць прышчэпкі і не хварэлі на COVID-19, мусяць рабіць тэст кожныя 7-10 дзён.

Праціўнікі гэтых правілаў правялі масавую акцыю пратэсту ў Вільні ў пятніцу. Яны патрабуюць адклікаць «пашпарт магчымасцяў» і ўсе звязаныя з ім нормы, якія раздзяляюць грамадства. Таксама было агучана патрабаванне зняць з пасады міністра аховы здароўя, міністра юстыцыі і міністра эканомікі за ініцыяванне законаў, якія ўносяць разлад у грамадства і выклікаюць палітычны крызіс.

Паводле Delfi.lt/вх

Паводле