За два тыдні да парламенцкіх выбараў у Германіі галоўныя кандыдаты на пасаду канцлера - Аналена Бэрбок, Армін Лашэт і Олаф Шольц - у другі раз сустрэнуцца на тэледэбатах. Нямецкія СМІ спадзяюцца, што яны будуць цікавейшыя за папярэднія.
Нямецкія каментатары чакаюць, што крыху марудная выбарчая кампанія нарэшце набярэ абароты, а самі кандыдаты прыступяць з большым узроўнем энергіі да другіх дэбатаў. Апошнія апытанні аддаюць перавагу кандыдату ад СДПГ Олафу Шольцу. Лідарка "Зялёных", Аналена Бэрбок, займае другое месцы. У сваю чаргу Армін Лашэт, кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў, перажывае своеасаблівы крызіс іміджу. Незадоўга да выбараў у бундэстаг Лашэт хацеў бы даказаць, што ён здольны на нешта большае, чым цярпліва адказваць на абвінавачанні. На думку СМІ, падчас дэбатаў у міністра фінансаў Олафа Шольца іншыя ўдзельнікі могуць патрабаваць тлумачэнняў адносна сувязі яго міністэрства з шэрагам фінансавых скандалаў.
IAR/нг