Беларуская Служба

Суддзя, які займаўся справай забойства П. Шарамета, знойдзены мёртвым

12.09.2021 15:21
Віталь Пісанец, у прыватнасці, разглядаў хадайніцтва аб падоўжанні меры стрымання для падазраваных у забойстве журналіста.
  , 2  2021 .
Суддзя Віталь Пісанец, 2 верасня 2021 г.фота: hromadske.ua

Суддзя Віталь Пісанец, які займаўся справай забойства Паўла Шарамета, знойдзены мёртвым 11 верасня ў доме ў вёсцы Пагрэбы. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалтоўнай смерці. Пісанец быў суддзёй Пячэрскага раённага суда Кіева – паведамляе ўкраінскае Грамадскае радыё.

Крыніца станцыі сцвярджае, што ўладальнік дому і запрошаныя госці распівалі алкаголь. Паміж прысутнымі ўзнік раптоўны канфлікт, падчас якога следчага ўдарылі.

Распачатая крымінальная справу па ч. 1 арт. 115 (наўмыснае забойства) Крымінальнага кодэксу. У цяперашні час праваахоўнікі праводзяць тэрміновыя следчыя дзеянні, у тым ліку экспертызы.

Суддзя Віталь Пісанец, у прыватнасці, разглядаў хадайніцтва аб падоўжанні меры стрымання для падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета. Ён таксама разглядаў хадайніцтвы падазраваных па справе збіцця самалёта АН26.

hromadske.ua/нг