Беларуская Служба

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія абмяркуюць сітуацыю з бяспекай у рэгіёне

13.09.2021 08:32
Кіраўнікі дыпламатыі і міністры нацыянальнай абароны згаданых краінаў сустракаюцца ў Рызе.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнікі дыпламатыі і міністры нацыянальнай абароны Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі сустракаюцца сёння ў Латвіі. У Рызе яны абмяркуюць, між іншым, сітуацыю з бяспекай у рэгіёне.

Польскі бок на сустрэчы прадстаўляюць міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак і кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Рау.

Абмяркоўвацца будуць, між іншым, бяспека і супрацоўніцтва ў кантэксце беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад 2021», пытанні гібрыднай пагрозы з боку Беларусі, а таксама дзейнасць на форуме НАТА і Еўрапейскага Саюза.

Міністры абароны плануюць таксама наведаць ваенную базу ў Адажы, дзе дыслакуецца польскі вайсковы кантынгент, які выконвае задачы ў складзе баявой групы шматнацыянальнага батальёна, якой камандуюць канадцы. Усяго ў Латвіі знаходзіцца каля 200 польскіх жаўнераў і мірных супрацоўнікаў польскай арміі. Кіраўнікі міністэрстваў абароны будуць назіраць за тактычным вучэннем «Сярэбраная стрэла», якое праходзіць у Латвіі.

IAR/аз