Расiя і Беларусь будуць працягнуць арганізацыю сумесных манеўраў і развіццё ваенна -тэхнічнага супрацоўніцтва, паведаміў у панядзелак прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён паведаміў, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін сёння наведае супольныя практыкаванні беларускіх і расійскіх вайскоўваў, якія ў рамках манеўраў «Захад 2021» праходзяць у Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Прэзідэнта будуць суправаджаць міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў.
«Сумесныя ваенныя вучэнні – гэта бесперапынны працэс», манеўры, арганізаваныя разам з Беларуссю, таксама праходзілі і раней, нагадаў Пяскоў на штодзённым брыфінгу для прэсы.
«Працэс падрыхтоўкі ўзброеных сіл Расіі і Беларусі будзе пастаянна працягвацца», – дадаў ён і звярнуў увагу, што «тэма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва» пастаянна закранаецца «ў расійска-беларускіх кантактах на самым высокім узроўні», і «гэтае супрацоўніцтва будзе развівацца і надалей».
У нядзелю за часткай вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі назіраў Аляксандр Лукашэнка. Палітык паведаміў аб планах закупкі ў Расіі зброі на суму больш за 1 мільярдa долараў ЗША. Паводле яго слоў, «у бліжэйшы час Расія паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў, дзясяткі верталётаў і важнае ўзбраенне зенітнай абароны».
PAP/аз