У Харкаве на ўсходзе Украіны з наступнага года будуць вытвараць кітайскую вакцыну супраць COVID-19, паведамілі мясцовыя ўлады. Вытвараць прэпарат плануе фармацэўтычная кампанія «Лекхім».
У Харкаве будуць вытвараць кітайскую вакцыну CoronaVac кампаніі Sinovac Biotech. Група «Лекхім» з'яўляецца афіцыйным пастаўшчыком гэтага прэпарата ва Украіну.
«Гэта вельмі важны праект. Мы не ведаем, якая будзе сітуацыя з пандэміяй праз месяц-два. І вельмі добра, што харкаўская кампанія мае намер вырабляць вакцыну і інвеставаць у вытворчасць каля 25-30 мільёнаў еўра», – лічыць прадстаўнікі мясцовых уладаў.
IAR/аз