Еўрасаюз не пагаджаецца на дзеянні Беларусі на мяжы і выкарыстоўванне мігрантаў, заявіла кіраўнічка Еўракамісіі. На пленарным паседжанні Еўрапейскага парламента ў Страсбургу Урсула фон дэр Ляен выступіла з прамовай аб стане Еўрасаюза:
- Людзі – гэта не прадмет гандлю. Рэжым у Мінску ставіцца да людзей інструментальна. Літаральна ён «падштурхоўвае» іх праз мяжу. Мы будзем падтрымліваць Літву, Латвію і Польшчу. І давайце скажам шчыра, такія дзеянні – гэта гібрыдная атака для дэстабілізацыі Еўропы. Мы на гэтага не пагаджаемся.
Падчас сваёй прамовы аб стане Еўрасаюза кіраўнічка Еўракамісіі таксама казала аб неабходнасці забеспячэння бяспекі на мяжы Еўрасаюза.
IAR/аз