Жыхар Гётэборга, на захадзе Швецыі, быў прысуджаны мясцовым раённым судом да трох гадоў пазбаўлення волі за прамысловы шпіянаж на карысць Расіі. 47-гадовы мужчына перадаваў супрацоўніку пасольства Расіі гандлёвую тайну вытворцы грузавых аўтамабіляў Scania.
Мужчына працаваў кансультантам у кампаніях Volvo Cars і Scania. Ён з’яўляецца першай за 18 гадоў асобай, абвінавачанай у прамысловым шпіянажы ў Швецыі. Згодна з абвінавачваннем, мужчына перадаваў расійскаму дыпламату, які на самой справе быў афіцэрам расійскай выведкі, між іншым, інфармацыю аб метадах вытворчасці і зыходных кодах.
Мужчына быў арыштаваны ў пачатку 2019 года падчас сустрэчы з расійцам у адным са стакгольмскіх рэстаранаў. Яго шпіёнская дзейнасць працягвалася з лета 2017 года. Мужчына не прызнаў сябе вінаватым.
IAR/аз