Беларуская Служба

Група НАТА па барацьбе з гібрыднымі пагрозамі завяршыла працу ў Літве

15.09.2021 19:29
«НАТА будзе працягваць сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю», – запэўніў кіраўнік групы экспертаў альянсу.
Ілюстраційне фотоpixabay.com/English

Група НАТА па барацьбе з гібрыднымі пагрозамі завяршыла працу ў Літве. Эксперты альянсу прыехалі туды па просьбе ўладаў у Вільні. Яны прааналізавалі сітуацыю, звязаную з гібрыднай агрэсіяй.

У прэс-рэлізе Міністэрства абароны Літвы гаворыцца, што эксперты НАТА сустракаліся з прадстаўнікамі дзяржаўных, вайсковых і навуковых устаноў і няўрадавых арганізацый. Яны таксама наведалі мяжу паміж Літвой і Беларуссю і падзяліліся з літоўскім бокам інфармацыяй і вопытам па барацьбе з гібрыднымі пагрозамі.

Пасля аналізу сітуацыі Літва і НАТА атрымаюць адпаведныя рэкамендацыі.

«НАТА будзе працягваць сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая аказвае ціск на нашых саюзнікаў у Літве, Латвіі і Польшчы», – запэўніў кіраўнік групы экспертаў Майкл Руле, якога цытуе Міністэрства абароны Літвы.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас сказаў, што альянс, накіроўваючы сваіх экспертаў у Літву, праявіў салідарнасць і заангажаванне, і пацвердзіў, што ўспрымае дзеянні супраць Літвы, як гібрыдную атаку.

IAR/аз

Група экспертаў НАТА па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам распачала місію ў Літве

08.09.2021 11:18
На думку міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса, прыезд экспертаў паказвае, што хаўруснікі адказна ацэньваюць «геапалітычны кантэкст Літвы і рыхтуюцца да патэнцыйных інцыдэнтаў».