Беларуская Служба

ЮНІСЕФ: Школы ў больш чым 50 краінах не працуюць з пачатку пандэміі

16.09.2021 09:48
«Адукацыйны крызіс працягваецца і паглыбляецца з кожным днём закрыцця школаў»
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 17 краінах свету школы цалкам зачыненыя з пачатку пандэміі каранавіруса, а ў 39 краінах – часткова. Іх трэба адкрыць як мага хутчэй, заклікае ЮНІСЕФ у дакладзе, апублікаваным у чацвер.

Згодна з дакладам, на працягу апошніх 18 месяцаў больш за 131 мільён вучняў не наведвалі ўрокі больш за тры чвэрці гэтага часу. Большасць гэтых дзяцей знаходзіцца на Філіпінах, дзе на гэтым тыдні фармальна пачаўся навучальны год, але краіна ўсё яшчэ змагаецца з хваляй кавіду.

Сярод краін, дзе школы застаюцца цалкам зачыненымі – Філіпіны, Бангладэш, Венесуэла, Саудаўская Аравія, Панама і Кувейт.

«Адукацыйны крызіс працягваецца і паглыбляецца з кожным днём закрыцця школаў», – сказала выканаўчы дырэктар ЮНІСЕФ Генрыета Фарэ. «Гэта крызіс, які свет не можа ігнараваць. (...) У любым грамадстве, паўсюль, школы павінны пачаць працаваць як мага хутчэй», – звярнулася яна.

ав

П. Усаў: Сітуацыя з кавідам – таксама вынік рэпрэсій у Беларусі

15.09.2021 14:13