Беларуская Служба

Кітайскія касманаўты вярнуліся на Зямлю

17.09.2021 15:47
Гэта была самая доўгая пілатуемая місія ў гісторыі кітайскай касмічнай праграмы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Comfreak

Кітайскія касманаўты вярнуліся на Зямлю. Яны правялі ў касмічнай прасторы 90 дзён. Гэта была самая доўгая пілатуемая місія ў гісторыі кітайскай касмічнай праграмы. Пасадка капсулы з трыма тайканаўтамі адбылася ў пустыні Гобі.

Касманаўты правялі 90 дзён у адным з модуляў касмічнай станцыі «Цяньгун», будаўніцтва якой з'яўляецца прыярытэтным для кітайскай касмічнай праграмы. Будаўніцтва на «Цяньгуне» плануецца завяршыць у наступным годзе. Да таго часу запланавана яшчэ 11 касмічных місіяў.

Кітай паскорыў уласную праграму будаўніцтва станцый пасля таго, як ЗША заблакавалі магчымасць далучэння дзяржавы да праекту Міжнароднай касмічнай станцыі.

Цяпер тры тайканаўты пройдуць 14-дзённы каранцін з-за магчымага аслаблення імуннай сістэмы пасля працяглага знаходжання ў космасе.

IAR PR/нг