Першая арбітальная місія без прафесійных касманаўтаў на борце вярнулася на Зямлю. Капсула Crew Dragon SpaceX з чатырма астранаўтамі-аматарамі прызямлілася ў Атлантычным акіяне ля берагоў Фларыды пасля 23:00 паводле часу Грынвічы.
Чатыры вялікія парашуты запаволілі пасадку капсулы на вадзе. Місія доўжылася чатыры дні. На борце капсулы былі: мільярдэр Джарэд Айзэкман, лекарта Хэйлі Арсіно, геолаг Сіан Проктар і камп'ютарны навуковец Крыс Семброскі.
IAR/AFP/аз