Намеснік прэм'ера Пётр Глінскі сёння накіроўваецца з візітам у Вільню. Міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту наведае, між іншым, Дом польскай культуры, які зараз праходзіць маштабны рамонт, а таксама сустрэнецца са сваім літоўскім калегам.
Польскі палітык прыме таксама ўдзел у прэзентацыі планаў будаўніцтва студыі TVP Wilno. Пасля сустрэчы з міністрам культуры Літвы Пётр Глінскі наведае могілкі Росы.
Разам з віцэ-прэмʼерам у Вільню накіруюцца таксама кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Міхалам Дворчык, упаўнаважаны польскага ўрада па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой Янам Дзядзічак і віцэ-міністр польскага МЗС Шыманам Шынкоўскім вэль Сэнк.
Гэта чарговая польска-літоўская сустрэча на ўрадавым узроўні за апошнія тыдні. У пачатку месяца Вільню наведаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау, а ў пятніцу ў Варшаве адбыліся ўрадавыя кансультацыі з удзелам прэмʼераў Польшчы і Літвы.
IAR/аз