Восем чалавек загінулі ў выніку перастрэлкі на тэрыторыі Пермскага ўніверсітэта, паведаміў Следчы камітэт РФ. Абласное міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 16 параненых чалавек.
Трагічная падзея адбылася ў панядзелак раніцай, калі на тэрыторыі комплекса Пермскага дзяржаўнага даследчага ўніверсітэта знаходзілася каля трох тысяч чалавек.
Зламыснік, таксама студэнт, пачаў страляць ва ўніверсітэцкім гарадку, а затым увайшоў у адзін з будынкаў ВНУ. Студэнты хаваліся ў вучэбных залах, некаторыя выскаквалі з вокнаў будынка.
аз