Беларуская Служба

«Рэакцыя Польшчы і Літвы на крызіс на мяжы з Беларуссю – супольная і непахісная»

20.09.2021 15:14
Пра гэта заявіў польскі віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі падчас размоваў з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў у Вільні.
         .
Пётр Гліньскі падчас размоваў з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў у Вільні.PAP/Leszek Szymański

Цягам апошніх гадоў польска-літоўскае супрацоўніцтва становіцца ўсё лепшым. Паляпшаецца і атмасфера ўзаемных перамоваў, заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі ў Вільні. У другой палове дня міністр культуры, спорту і нацыянальнай спадчыны сустрэўся са сваім літоўскім калегам Сіманасам Кайрысам.

Размова тычылася, між іншым, супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі, а таксама бягучых палітычных спраў. Польшча і Літва разам павінны супрацьстаяць пагрозе з боку Беларусі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе гібрыдную вайну з краінамі Еўрасаюза, нагадаў палітык:

-Наш адказ па гэтай справе адназначны і супольны, таксама, калі гаворка ідзе пра Еўрасаюз і НАТА. Гэта нашая супольная рэакцыя – Польшчы і Літвы. Мы ня можам ісці на ўступкі ў выпадку такой нечаканай агрэсіі.

У Вільні Пётр Глінскі таксама прыняў удзел у цырымоніі закладкі краевугольнага каменя для пашырэння Дома польскай культуры, дзе знаходзяцца сядзібы большасці польскіх грамадскіх арганізацый, якія працуюць у Літве.

Разам з віцэ-прэмʼерам у Вільню накіраваліся таксама кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Міхалам Дворчык, упаўнаважаны польскага ўрада па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзядзічак і віцэ-міністр польскага МЗС Шыманам Шынкоўскім вэль Сэнк.

Гэта чарговая польска-літоўская сустрэча на ўрадавым узроўні за апошнія тыдні. У пачатку месяца Вільню наведаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау, а ў пятніцу ў Варшаве адбыліся ўрадавыя кансультацыі з удзелам прэмʼераў Польшчы і Літвы.

IAR/аз

Дэлегацыя польскага ўраду накіроўваецца ў Вільню

20.09.2021 09:10
Гэта чарговая польска-літоўская сустрэча на ўрадавым узроўні за апошнія тыдні.