Беларуская Служба

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Расію адказнай за забойства Аляксандра Літвіненкі

21.09.2021 14:33
Марына Літвіненка падала скаргу на Расію ў Страсбургскі суд спасылаючыся, між іншым, на высновы брытанскай судовай сістэмы, якія называюць забойцаў.
Літвіненка ў шпіталіФото: wikipedia/Автор: Natasja Weitsz - https://www.nbcnews.com/news/world/kim-jong-nam-death-brief-history-poisoning-assassinations-n721636, Добросовестное использование, https://ru.wikipedia.org/w/index.php?curid=7574370

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Расію адказнай за забойства Аляксандра Літвіненкі, паведамляе радыё «Эха Москвы». Былы супрацоўнік КДБ, а потым і ФСБ атруціўся радыеактыўным палоніем. Ён памёр у лонданскай бальніцы 23 лістапада 2006 г. Перад смерцю ён абвінаваціў у нападзе расійскія спецслужбы. Суд Страсбурга абавязаў Расію выплаціць удаве забітага афіцэра кампенсацыю ў памеры 100 тысяч еўра.

Жонка забітага афіцэра Марына Літвіненка падала скаргу на Расію ў Страсбургскі суд спасылаючыся, між іншым, на высновы брытанскай судовай сістэмы, якая называе забойцаў: гэта Андрэя Лугавы і Дзмітры Коўтун. Абодва адхілілі абвінавачванні.

Аляксандр Літвіненка быў афіцэрам КДБ, а пасля распаду СССР – ФСБ. Працаваў у ваеннай контрразведцы. У 1998 годзе ён паведаміў на прэс-канферэнцыі, што атрымаў загад аб забойстве алігарха Барыса Беразоўскага. Пад крымінальным пераследам ён уцёк з Расіі, а ў 2001 годзе атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У эміграцыі ён праводзіў незалежныя расследаванні аб выбухах у Расіі і забойствах журналістаў і праваабаронцаў. 1 лістапада 2006 года ён быў шпіталізаваны ў брытанскую бальніцу з сімптомамі атручвання. Праз 23 дні ён памёр.

ав

У Расіі амаль 49% працэнтаў галасоў атрымала «Адзіная Расія»

21.09.2021 11:01
Незалежныя СМІ і аналітыкі не вераць у праўдзівасць вынікаў.