Беларуская Служба

Калі Nord Stream 2 будзе незаконна запушчаны, то Еўракамісія можа прыпыніць яго працу

22.09.2021 11:38
Ежы Бузэк і група больш за 40 еўрадэпутатаў нагадала Бруселю, што Еўракамісія мае магчымасці прыпыніць працу Nord Stream 2.
Еўрадэпутат Ежы БузэкPAP/Andrzej Grygiel

Калі Nord Stream 2 будзе запушчаны незаконна, то Еўракамісія павінна неадкладна адрэагаваць, лічыць еўрадэпутат Ежы Бузэк (Jerzy Buzek). Нагадваем, «Газпром» плануе запусціць газаправод на наступным тыдні, тым часам ён павінен спачатку атрымаць сертыфікацыю, што можа заняць месяцы. Nord Stream 2 павінен атрымаць спачатку дазвол нямецкага рэгулятара, а затым Еўрапейскай камісіі.

Былы прэм'ер Польшчы падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі выдача такіх сертыфікатаў немагчымая. Спачатку трэба ажыццявіць правілы ЕС. Гаворка ідзе, між іншым, пра пытанні права ўласнасці, празрыстасць тарыфаў і доступ іншых кампаній да трубаправода:

- З аднаго боку гэта вельмі простыя прынцыпы, а з другога – складаныя ў рэалізацыі для кампаніі «Газпром». Таму Еўракамісія распараджаецца сур’ёзнымі аргументамі. Усё ж, калі б нягледзячы на адсутнасць неабходных дазволаў «Газпром» запусціў трубаправод, то камісія можа загадаць прыпыніць яго працу.

Па ініцыятыве Ежы Бузэка група больш за 40 еўрадэпутатаў нагадала Бруселю, што Еўракамісія можа прымяніць у дачыненні да Nord Stream 2 так званыя часовыя меры, гэта значыць прыпыніць пастаўкі газу пад пагрозай фінансавых санкцый.

IAR/аз