Сёння на Віленшчыне ўрачыстыя пахаванні астанкі жаўнера Арміі Краёвай падпаручніка Апалонія Душкевіча, які дзейнічаў пад псеўданім «Польза». Яго парэшткі былі знойдзены больш за два гады таму падчас эксгумацыйных работ, праведзеных Інстытутам нацыянальнай памяці ў Мігунах пад Вільняй.
Польскі жаўнер быў перапахаваны на могілках у Піктаканцах пад Вільняй.
У пахаванні прыняў удзел дырэктар Аддзела па пошуку і ідэнтыфікацыі ІНП Кшыштаф Швагжык, намеснік спікера польскага Сейма Малгажата Гасеўска, а таксама прадстаўнікі літоўскіх уладаў.
Апалоній Душкевіч – адна з сярод 26 ахвяр таталітарных рэжымаў, ідэнтыфікаваных Інстытутам нацыянальнай памяці. Імёны ўсіх былі абвешчаныя 12 жніўня ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
IAR/аз