Беларуская Служба

Кітай выступае за адмену міжнародных санкцыяў супраць Афганістана

23.09.2021 11:29
У тым ліку кітайцы прапануюць разблакаваць і прадаставіць афганцам замарожаныя замежныя рэзервы краіны.
Сцяг КітаяPhoto:Chickenonline/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных спраў КНР Ван І заклікаў падчас віртуальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Групы G20 адмяніць санкцыі ў дачыненні да Афганістана. Паводле кірайскага дыпламата, санкцыі або абмежаванні супраць Афганістана павінны спыніцца «як мага хутчэй».

Ён звярнуў увагу, што замарожаныя ў дадзены момант замежныя рэзервы краіны павінны быць разблакаваныя і прадастаўлены афганцам, а не выкарыстаны, як сродак палітычнага ціску на Афганістан.

У сваю чаргу дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен напісаў у Твітары, што міжнародная супольнасць аб'ядноўвае чаканні таго, што талібы выканаюць свае абавязацельствы.

Тым часам ААН папярэджвае аб недахопе прадуктаў харчавання і недахопе асноўных паслуг у Афганістане. Арганізацыя таксама сумняецца ў тым, ці талібы будуць паважаць правы чалавека.

PAP/аз