Беларуская Служба

У Празе пачаўся чарговы раўнд перамоваў у справе польскай шахты бурага вугалю ў Тураве

24.09.2021 13:24
Гэта першая сустрэча польскай і чэшскай дэлегацый з моманту вынясення рашэння Судом аб штрафных санкцыях. 
ТураўPAP/Aleksander Koźmiński

У панядзелак Суд Еўрапейскага Саюза аштрафаваў Польшчу ў памеры паўмільёна еўра ў дзень за тое, што яна не спыніла здабычу ў Тураве насуперак ранейшаму рашэнню Суда.

Сённяшнія перамовы – першая сустрэча польскай і чэшскай дэлегацый з моманту вынясення рашэння Судом аб штрафных санкцыях. Перад пачаткам перамоваў у Міністэрстве навакольнага асяроддзя Чэхіі намеснік міністра замежных спраў Павел Яблонскі заявіў, што польскі бок усё яшчэ спадзяецца на дасягненне пагаднення.

-Перш за ўсё, мы спадзяемся, што перыяд, у які гэтыя перамовы былі штучна зацягнутыя, скончыцца. На жаль, з такім падыходам нам давялося сутыкнуцца з чэшскага боку. Мы спадзяемся, што сёння мы зможам дамовіцца аб дэталях, – сказаў Павел Яблоньскі.

На думку чэшскага боку, здабыча ў Тураве негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі і прыводзіць да зніжэння ўзроўню грунтавых вод.

ав

Прафсаюз рудніка «Тураў»: Рашэнне суда ЕС падрывае сэнс функцыянаваньня Польшчы ў ЕС

22.09.2021 20:32
Прафсаюз «Салідарнасць» рудніка «Тураў» паведаміў, што пачаў падрыхтоўку да рэзкіх пратэстаў, у тым ліку міжнародных.