Як гаворыцца з справаздачы арганізацыі, - ініцыятывы ЕС, накіраваныя на скарачэнне карупцыі ва Украіне, не прынеслі чаканых вынікаў.
Справаздача Еўрапейскай падліковай палаты, установы, якая кантралюе выдаткі ЕС, сцвярджае, што, хоць Еўрапейскі Саюз распачаў шэраг ініцыятыў ва Украіне і падтрымаў антыкарупцыйныя рэформы, карупцыя па-ранейшаму шырока распаўсюджаная ў краіне на Дняпры.
Асаблівая ўвага была нададзена карупцыі на высокім узроўні, якая, як чытаем, прыносіць карысць вузкай групе людзей, але наносіць вялікую шкоду асобным людзям і грамадству ў цэлым, перашкаджаючы дэмакратычным працэсам, канкурэнцыі і эканамічнаму развіццю краіны.
Як было напісана, галоўнай прычынай гэтага тыпу карупцыі з'яўляюцца алігархі ды іх асабістыя інтарэсы.
юл