Беларуская Служба

Немцы выбіраюць пераемніка Ангелы Мэркель

26.09.2021 09:27
Сёння ў Германіі праходзяць парламенцкія выбары.
     .
Сёння ў Германіі праходзяць парламенцкія выбары.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Сёння ў Германіі праходзяць выбары ў Бундэстаг, якія таксама павінны вызначыць пераемніка канцлеркі Ангелы Мэркель. Пасля 16 гадоў кіравання федэральным урадам Ангела Мэркель у кастрычніку развітваецца са сваёй пасадай.

У Германіі няма выбарчай цішыні, таму кампанія працягвалася да апошняй хвіліны, а асноўныя кандыдаты на пасаду канцлера – Армін Лашэт, Анналена Бэрбок і Олаф Шольц – заклікалі выбаршчыкаў галасаваць менавіта на іх.

Апошнія даследаванні паказвалі на перавагу Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, хоць узнікненне левага ўрада на чале з Олафам Шольцам яшчэ не прадвызначанае.

Папярэднія вынікі галасавання будуць апублікаваныя а 18.00, адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў. Акрамя выбараў у Бундэстаг, сёння таксама праходзяць выбары ў мясцовыя парламенты ў Берліне, Цюрынгіі і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі.

IAR/аз