Падчас прэс-канферэнцыі ў кулуарах сесіі Генеральнай Асамблеі ААН міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пацвердзіў, што ўрад Малі хоча наняць групу «Вагнера». Улады краіны «змагаюцца з тэрарызмам і звярнуліся да расійскай прыватнай ваеннай кампаніі», сказаў міністр.
«Гэта звязана з тым, што, наколькі я разумею, Францыя хоча значна скараціць свой ваенны кантынгент у Малі», – сказаў Лаўроў.
Ваеннае ведамства Францыі адмовілася каментаваць гэтае пытанне. Агенцтва Reuters паведаміла, што кіруючая ў Малі хунта, хутчэй за ўсё, неўзабаве заключыць кантракту з групай «Вагнер», што выклікала пратэсты з боку ўрада Францыі.
У сваю чаргу ў размове з Лаўровым міністр замежных спраў ЕС Жазэп Барэль папярэдзіў, што размяшчэнне сіл «Вагнера» ў Малі стане для ЕС «чырвонай лініяй». «Гэта выклікала б непасрэдныя наступствы для супрацоўніцтва супольнасці з Расіяй», – дадаў Барэль.
Паводле каментатараў, група «Вагнера» дазваляе Расіі пашырыць свой уплыў у многіх афрыканскіх краінах. Расійскія найміты ўжо прысутнічаюць у Афрыцы, асабліва ў Лівіі і Цэнтральна -Афрыканскай Рэспубліцы, Судане і Мазамбіку, дзе іх злоўжыванні фіксавалі журналісты і праваабарончыя арганізацыі.
PAP/аз