Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр адкрыў I Польскі эканамічны форум у Швейцарыі

27.09.2021 13:24
Прадпрымальніцтва і надзейнасць – гэта два падабенства, якія звязваюць Польшчу і Швейцарыю.
Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Polak

Прадпрымальніцтва і надзейнасць – гэта два падабенства, якія звязваюць Польшчу і Швейцарыю, гаварыў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі падчас адкрыцця 1-га Польскага эканамічнага форуму ў швейцарскім Берне. Кіраўнік урада, які наведаў канферэнцыю дыстанцыйна, падкрэсліў, што польская эканоміка адыгрывае ўсё больш важную ролю на сусветным рынку.

Форум зʼяўляецца сумеснай падзеяй некалькіх устаноў – у тым ліку Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Швейцарыі, Форуму польскіх прадпрымальнікаў у Швейцарыі і Польскага агенцтва па развіцці прадпрыемстваў.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што палякі – партнёры, з якімі выгадна супрацоўнічаць. Ён дадаў, што польска-швейцарскія сувязі – гэта не толькі дынамічная сучаснасць, але і багатая традыцыя. Кіраўнік урада нагадаў, што Швейцарыя была прытулкам для палітычных бежанцаў з Польшчы.

Форум будзе доўжыцца два дні. Плануецца, між іншым, абмеркаванне польскага экспарту ў Швейцарыю, прамых польскіх інвестыцый у гэтую краіну, магчымасцяў супрацоўніцтва паміж польскімі прадпрымальнікамі і даследчымі цэнтрамі са швейцарскімі партнёрамі ў галіне новых тэхналогій і перспектыў развіцця супрацоўніцтва ў сферы рамёстваў.

ав