Беларуская Служба

У Германіі пачынаюцца закулісныя размовы аб стварэнні ўрада

28.09.2021 14:13
Пераможная Сацыял-дэмакратычная партыя заклікала сваіх патэнцыйных партнёраў па кааліцыі абмеркаваць пытанне фармавання новага ўрада Германіі.
Олаф ШольцPAP/EPA/FOCKE STRANGMANN

Кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, пераможцы на нямецкіх выбарах, Олаф Шольц заклікаў сваіх патэнцыйных партнёраў па кааліцыі, «Зялёных» і Вольную дэмакратычную партыю, абмеркаваць пытанне фармавання новага ўрада Германіі. Раней аналагічную прапанову да гэтых груп накіраваў кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Армін Лашэт. Лідэры лібералаў і зялёных заявілі, што спачатку хочуць пагаварыць адзін з адным.

Лідэры зялёных і лібералаў раней выказвалі волю далучыцца да кіроўнай кааліцыі, хоць падкрэслівалі, што маюць намер спачатку пагаварыць адзін з адным. Тэарэтычна таксама магчыма заключэнне гэтак званай «ямайскай кааліцыі» з хрысціянскімі дэмакратамі.

Словы, сказаныя Робертам Хабекам, сустаршынём «Зялёных», праліваюць святло на закулісныя перамовы. «Мы адрозніваемся ад ВДП па некалькіх пытаннях, але мы таксама бачым шмат падабенства. І паколькі напэўна абодва бакі будуць сядзець у будучым урадзе, цяпер мы павінны засяродзіцца на будаўніцтве мастоў», – сказаў Хабек.

Згодна з высновамі штодзённіка «Frankfurter Allgemeine Zeitung», 52-гадовы кіраўнік «зялёных» будзе прызначаны віцэ-канцлерам новага ўрада.

ав