Ва Украіне зафіксаваны рэзкі рост колькасці каранавірусных інфекцыяў. Лічба новых выпадкаў перавышае 9 тысяч. За мінулыя суткі ў краіне ад Covid-19 памерла больш за 200 чалавек.
9666 новых выпадкаў – гэта на 3 тыс больш, чым днём раней. 2855 чалавек былі дастаўленыя ў шпіталь. Памерла 217 чалавек. Больш за ўсё новых выпадкаў заражэння каранавірусам было выяўлена ў Херсонскай, Днепрапятроўскай, Данецкай і Адэскай вобласцях. Статыстычныя дадзеныя аб заражэнні зраўняліся з узроўнем красавіка і мая. Паводле прагнозаў уладаў, лістапад можа стаць пікам наступнай хвалі эпідэміі.
За апошнія суткі ва Украіне 132 тысячы чалавек былі прышчэпленыя ад каранавіруса. У цэлым 13 працэнтаў украінскага насельніцтва прайшлі поўны цыкл вакцынацыі.