Беларуская Служба

Камісар ЕС пракаментавала міграцыйны ціск на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй

29.09.2021 16:08
Неабходна рашуча сказаць «Не!» выкарыстанню мігрантаў для ўдару па краінах-членах ЕС, – заявіла Ільва Ёхансан.
Ylva Johansson
Ylva JohanssonAlexandros Michailidis/Shutterstock

Еўрапейскі Саюз не можа праявіць слабасць у дачыненні беларускага рэжыму, неабходна рашуча сказаць «Не!» выкарыстанню мігрантаў для ўдару па краінах-членах ЕС, – заявіла камісар унутраных спраў Ільва Ёхансан. Яна папярэдзіла, што Аляксандр Лукашэнка скарыстаецца слабасцю ЕС і будзе прымаць далейшыя злачынныя крокі, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў ЕС.

Камісар Ёхансан пракаментавала міграцыйны ціск на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

«Гэта адчайнасць Лукашэнкі, які востра пакутуе ад эканамічных санкцый, накладзеных на яго Еўрасаюзам. Ён у роспачы і спрабуе дэстабілізаваць ЕС, прыцягваючы мігрантаў і прывозячы іх на мяжу. Памятайце, што ў Беларусі няма міграцыйнага прэсінгу. Тое, што адбываецца, гэта таксама спосаб Лукашэнкі зарабіць грошы», – адзначыла еўракамісар.

Яна сказала, што беларускі рэжым запрашае мігрантаў, якія могуць дазволіць сабе заплаціць за паездку амаль 10 тысяч еўра. «Ён падманвае іх. Спачатку гэтыя людзі спыняюцца ў вельмі прыгожым гатэлі ў Мінску, а потым іх перавозяць праз мяжу. Але іх не прапускаюць, таму што нельга проста перасекчы мяжу з ЕС. Дзяржавы-члены маюць права і абавязак аховы межаў. Мы не можам праяўляць слабасць да Лукашэнкі, таму што ён зробіць наступныя крокі», – дадала Ёхансан.

IAR/нг