Беларуская Служба

Еўракамісія прапануе візавыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

30.09.2021 09:31
Паралельна працягваецца праца над абмежаваннямі, якія зводзяцца да замарожвання актываў асобаў, якія Лукашэнку ў распальванні крызісу на мяжы.
      .
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Еўрапейская камісія прапануе ўвядзенне візавых санкцый супраць беларускага рэжыму за спробу дэстабілізаваць сітуацыю ў дзяржавах-членах ЕС шляхам распальвання міграцыйнага крызісу.

Камісія наўпрост гаворыць пра Польшчу, Літву і Латвію, якія змагаюцца з беспрэцэдэнтным ростам нелегальнай міграцыі. Члены камісіі чакаюць, што дзяржавы-члены на наступным месяцы падтрымаюць гэтую прапанову.
Прапанаваныя Еўракамісіяй візавыя санкцыі датычаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку муніцыпальных, суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. Яны азначаюць максімальнае зацягванне разгляду візавых заяваў і павышэнне цaны візаў.

Паралельна працягваецца праца над абмежаваннямі, якія зводзяцца да замарожвання актываў і забароны на ўезд у ЕС у дачыненні да тых, хто дапамагае Аляксандру Лукашэнку ў распальванні міграцыйнага крызісу.

IAR/аз

Камісар ЕС пракаментавала міграцыйны ціск на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй

29.09.2021 16:08
Неабходна рашуча сказаць «Не!» выкарыстанню мігрантаў для ўдару па краінах-членах ЕС, – заявіла Ільва Ёхансан.