Беларуская Служба

Расійскія ўлады пашыраюць спіс «замежных агентаў»

30.09.2021 11:32
Апошнім часам у яго былі ўнесеныя тры рэдакцыі, якія паведамляюць пра палітычныя рэпрэсіі ў Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расійскія ўлады пашыраюць спіс так званых «замежных агентаў». У рэестр незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, якія выконваюць функцыі замежнага агента Мінюст унёс рэдакцыю ОВД-Инфо і «Медыязоны», а таксама 22 чалавекі і дзве арганізацыі, паведамляе сайт ovdinfo.org.

У спісе апрача ОВД-Инфо і «Медыязоны»апынулася таксама праваабарончая арганізацыя «Зона права». Гэтыя тры рэдакцыі адсочваюць дзейнасць праваахоўных органаў і паведамляюць пра палітычныя рэпрэсіі.

Сярод фізічных асобаў, якія атрымалі статус «замежнага агента»апынуліся ў асноўным супрацоўнікі і паплечнікі арганізацыі «Голас», якая кантралюе выбарчы працэс у Расіі.

Закон аб замежных агентах быў прыняты ў 2012 годзе. Да гэтай пары згаданы статус атрымалі больш за 200 арганізацый і рэдакцый незалежных СМІ, а таксама некалькі дзясяткаў чалавек.

аз