Беларуская Служба

Расiя мае намер увесці ахоўныя пошліны на тавары з Еўрасаюза

30.09.2021 17:27
Паводле СМІ, гаворка ідзе, між іншым, пра віно, піва, абутак і сельскагаспадарчую тэхніку.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расiя мае намер увесці ахоўныя пошліны на некаторыя тавары з Еўрасаюза, паведаміла штодзёнка «Ведомости». Паводле газеты, адпаведны дакумент падрыхтавала Міністэрства эканамічнага развіцця.
Гэта адказ Масквы на абмежаванні, якія Брусель увёў на імпарт расійскай сталі ў краіны супольнасці.

Як паведамляе штодзёнка, урад Расіі мае намер увесці высокія пошліны, у тым ліку на еўрапейскае віно, піва, абутак і сельскагаспадарчую тэхніку.

Крыніцы інфармацыі, на якія спасылаецца газета, падкрэсліваюць, што стаўкі пошлін могуць быць настолькі высокімі, што імпарт гэтых тавараў не будзе аплочвацца.

У 2014 годзе Расія ўвяла эмбарга на некаторыя прадукты харчавання з краін Еўрапейскага Саюза. Абмежаванні распаўсюджваюцца, у прыватнасці, на мяса, сыр, садавіну і гародніну, а таксама на насенне і рыбу. Расійскае эмбарга – гэта адказ на санкцыі, уведзеныя Бруселем у сувязі з анексіяй Крыму і падтрымкай вайны на Данбасе.

IAR/аз