У пятніцу, 1 кастрычніка для шырокай публікі ў Дубаі адкрылася Сусветная выстава Expo-2020. Адно з першых з пачатку пандэміі глабальных мерапрыемстваў такога маштабу будзе праходзіць да 31 сакавіка 2022 года. Першапачаткова Expo павінна была адбыцца год таму, адна праз эпідэмію каранавірусам была перанесена на сёлета. Сусветная выстава ўпершыню ў гісторыі праходзіць на Блізкім Усходзе.
Удзел у экспазіцыі пад лозунгам «Злучаючы розумы, ствараючы будучыню» прымуць звыш 190 краін, у тым ліку Польшча, розныя арганізацыі, фонды і адукацыйныя структуры, якія прадэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва.
Каардынатарам удзелу ў выставе Польшчы з'яўляецца Агенцтва інвестыцый і гандлю. Старшыня праўлення Агенцтва Кшыштаф Дрында паведаміў, што Польшча падчас прысутнасці ў Дубаі будзе надаваць вельмі моцную ўвагу эканамічнаму аспекту і перад усім арыентавацца на афрыканскі рынак:
-Арыентуемся на гэты рынак, бо ў першыню ў гісторыю такое вялікае прадстаўніцтва на Expo маюць афрыканскія дзяржавы. Мы хочам гэта выкарыстаць, каб павялічыць польскі экспарт на афрыканскі рынак, ён вельмі ёмісты, мае вялікі патэнцыял.
Цягам 182 дзён працы Expo-2020 у Дубаі чакаецца, што выставу наведае каля 25 млн чалавек.
iar/эж