Гібрыдная атака Беларусі ў цяперашні час накіравана ў першую чаргу супраць Польшчы, паведаміў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас. Апошнія тыдні літоўцы штодня развяртаюць з мяжы некалькі дзясяткаў мігрантаў.
Паводле літоўскага міністра, у ліпені і на пачатку жніўня паток нелегальных мігрантаў на мяжы Літвы быў у дваццаць разоў большы, чым у Польшчы. Цяпер сітуацыя адваротная.
«Ціск гібрыднай агрэсіі перамясцілася з Літвы ў Польшчу», – адзначыў Арвідас Анушаўскас.
Вільня паведамляе, што цягам апошніх тыдняў сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы стабілізавалася, а колькасць людзей, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу Літвы, відавочна зменшылася.
IAR/аз