Па дадзеных агенцтва Reuters, у пятніцу колькасць памерлых ад COVID-19 ва ўсім свеце перавысіла 5 мільёнаў. Рост смяротнасці выкліканы мутацыяй «Дэльта», якой пераважана заражаюцца невакцынаваныя асобы.
Паводле звестак аўтараў навуковага праекту Our World in Data, больш за палову насельніцтва планеты яшчэ не атрымала, як мінімум, адной дозу вакцыны супраць COVID-19.
Амаль больш за год спатрэбілася, каб колькасць першых смерцяў з-за COVID-19 дасягнула 2,5 млн. Чарговыя 2,5 млн смерцяў былі дасягнутыя за 236 дзён.
За сем апошніх дзён больш за палову ўсіх выпадкаў смерці ў свеце была зафіксаваная ў ЗША, Расіі, Бразіліі, Мексіцы і Індыі.
За апошні тыдзень ва ўсім свеце зафіксавана ў сярэднім 8 тысяч смерцяў у дзень, гэта ў сярэднім пяць смяротных выпадкаў на хвіліну.
PAP/аз