З панядзелка брытанская армія пачне пастаўляць паліва на аўтазаправачныя станцыі ў раёнах, якія найбольш пацярпелі ад паліўнага крызісу. Усяго ў аперацыі будуць задзейнічаныя дзвесце жаўнераў.
Брытанскія ўлады таксама вырашылі падоўжыць тэрмін дзеяння віз амаль пяці тысячам кіроўцаў грузавікоў. Таксама была запушчана праграма па выдачы часовых віз для дадатковых 300 кіроўцаў, якія змогуць неадкладна пачаць працу ў Вялікабрытаніі.
У апошнія дні на многіх аўтазаправачных станцыях у Вялікабрытаніі скончылася паліва. Гэта вынік недастатковай колькасці кіроўцаў аўтацыстэрнаў і масавай закупкі паліва брытанцамі.
Учора намеснік міністра фінансаў Сайман Кларк запэўніў, што паліўны крызіс ужо пад кантролем і аўтазапраўкі будуць забяспечаныя дастатковай колькасцю паліва. Аднак у многіх раёнах краіны кіроўцам па-ранейшаму даводзіцца стаяць у доўгай чарзе ў аўтазаправачныя станцыі.
IAR/аз