30 выбарных месцаў у Меджлісе аш-Шура, кансультатыўным савеце з парламенцкімі функцыямі, занялі мужчыны. У лік абраных дэпутатаў не ўвайшла ні адна жанчына, а балатавалася іх 26, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Згодна з папярэднімі дадзенымі, яўка на выбарчых участках склала 44 адсоткі. Выбаршчыкам трэба было зрабіць выбар на карысць 30 з 233 кандыдатаў - гэта дзве траціны заканадаўчага органа. Яшчэ 15 дэпутатаў будуць прызначаныя эмірам.
Катар — манархічная краіна, і апошняе слова там заўсёды за эмірам. Меджліс аш-Шура зможа прымаць законы і зацвярджаць асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнага бюджэту. У той жа час гэты орган не кантралюе выканаўчую ўладу — паліцыю і ўзброеныя сілы. Ён таксама не мае права кантраляваць эканамічную і інвестыцыйную палітыку дзяржавы, які з'яўляецца адной з найбагацейшых на планеце.
Намеснік прэм'ер-міністра Катара шэйх Мухамед бін Абдурахман Аль Тані назваў галасаванне новым эксперыментам. Пры гэтым ён указаў, што ў першы год сваёй працы Меджліс аш-Шура не зможа валодаць усімі правамі парламента. Першыя ў гісторыі Катара парламенцкія выбары адбыліся напярэдадні чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў горадзе Доха ў 2022 годзе.
Паводле DW / вх