На ўсёй тэрыторыі ЗША ў суботу прайшлі маршы пратэсту з удзелам дзесяткаў тысяч чалавек у падтрымку права жанчын на аборты. Пратэсты быў выкліканы нядаўна прынятым у Тэхасэ заканадаўствам, якое забараняе аборты пасля шасці тыдняў цяжарнасці. Мера, якая ўступіла ў сілу ў мінулым месяцы, з'яўляецца самай абмежавальнай у краіне, паведамляе Reuters.
Аборты ў Тэхасе былі легалізаваныя ў 1973 годзе, і з таго часу рэспубліканцы штата дамагаліся ўвядзення жорсткіх абмежаванняў на перапыненне цяжарнасці. Для іх нядаўна прыняты закон — вялікая перамога.
Так званы закон "сэрцабіцця" падпісаны губернатарам Грэгам Эбатам. Ён забараняе аборты пасля таго, як у эмбрыёна выяўленая сардэчная дзейнасць, звычайна гэта адбываецца на шостым тыдні цяжарнасці.
Таксама адбыўся марш і прыхільнікаў новага заканадаўства, яны апелююць да таго, што эмбрыён дзіцяці мае права на жыццё.
вх