Беларуская Служба

У Коўне прайшоў ІХ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

03.10.2021 15:30
У сувязі з пандэміяй і палітычна-грамадскім крызісам у Беларусі большасць удзельнікаў удзельнічала анлай.
.
.https://www.facebook.com/icbs.lt

Амаль 400 навукоўцаў з больш чым 20-ці краінаў прыняло ўдзел у закончаным сёння ў Коўне ІХ Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

У сувязі з пандэміяй і палітычна-грамадскім крызісам у Беларусі большасць удзельнікаў удзельнічала анлай, але прыехалі многія даследчыкі, якія па палітычных прычынах былі прымушаныя з'ехаць за мяжу.

Было наладжанага шэраг секцыяў і панэляў сярод якіх традыцыйныя тэмы як пераклад Бібліі на беларускую мову, перспектывы беларускай гістарычнай навукі ці міжнародныя стасункі. Але – як адзначае Аляксей Ластоўскі з арганізацыйнага камітэту Кангрэсу – абмяркоўваліся таксама новыя пытанні.

- На некалькіх панэлях мы спрабавалі ўжо цяпер адрэагаваць на тое, што сталася ў свеце ў сувязі з каранавірусам, з пераходам многіх сфер нашага жыцця ў анлайн фармат. Таксама павысілася цікаўнасць да палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі – гэта таксама набывае новую якасць. Былі таксама панэлі пра палякаў у Беларусі.

У Коўне былі таксама прызнаныя прэм’і Кангрэсу за лепшыя манаграфіі апошняга году. Атрымалі іх Андрэй Мацук па гісторыі ды Дзміртый Смалякоў па гуманітарных навуках.

Яраслаў Іванюк, Коўна