Пра гэта паведамляе The Khaama Press — адна з буйнейшых анлайн-службаў навін Афганістана. Гэтыя вайсковыя фарміраванні будуць адпраўленыя на паўночны ўсход краіны, дзе праходзіць мяжа з Таджыкістанам і Кітаем.
Пра новае вайсковае фарміраванне абвясціў намеснік губернатара правінцыі Нісар Ахмад Ахмадзі. Ахмадзі заявіў, што батальён будзе выкарыстоўвацца «Талібанам» для атакі на сілы бяспекі папярэдняга афганскага ўрада.
— Без гэтага батальёна паражэнне ЗША было немагчымым. Гэтыя адважныя людзі носяць выбуховыя камізэлькі і знішчаюць базы ЗША ў Афганістане. Гэтыя людзі літаральна не ведаюць страху, — заявіў ён.
Выбар правінцыі, памежнай з Таджыкістанам, — невыпадковы. Напрыканцы верасня прэзідэнт гэтай краіны Эмамалі Рахмон прыняў парад ваеннаслужачых, памежнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў на мяжы з Афганістанам.
Прэзідэнт Таджыкістана ці не адзіны з кіраўнікоў дзяржаў, памежных з Афганістанам, настроены негатыўна да руху «Талібан».
Паводле zerkalo.io / вх