Беларуская Служба

Зяленскі паабяцаў дабівацца вяртання Саакашвілі ва Украіну

03.10.2021 12:40
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе дамагацца вяртання ва Украіну Міхаіла Саакашвілі, затрыманага ў Грузіі.
Micheil Saakaszwili
Micheil SaakaszwiliPAP/EPA/GEORGIA INTERNAL AFFAIRS MINISTRY PRESS SERVICE / HANDOUT

"Я як прэзідэнт Украіны займаюся ўвесь час тым, што вяртаю грамадзян Украіны <...> Спадар Саакашвілі з'яўляецца грамадзянінам Украіны, таму яго гэта таксама тычыцца", — заявіў Зяленскі.

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк раней заявіў, што «мы павінны забраць свайго грамадзяніна». Падаляк сказаў, што міністэрства замежных спраў Украіны і Грузіі праводзяць кансультацыі ў сувязі з затрыманнем Саакашвілі.

Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў Тбілісі 1 кастрычніка, пасля таго, як ён упершыню за восем гадоў прыехаў у сваю краіну. На яго завялі крымінальную справу аб незаконным перасячэнні мяжы.

Яшчэ па двух крымінальных справах ён ужо быў раней асуджаны. Саакашвілі вярнуўся напярэдадні муніцыпальных выбараў, якія прайшлі 2 кастрычніка. Іх вынікам, паводле папярэдніх дадзеных, стала перамога кіруючай партыі «Грузінская мара». Партыя «Адзіны нацыянальны рух», заснаваная Саакашвілі, атрымала каля траціны галасоў.

meduza.io / вх