Беларуская Служба

Каронавірус: Беларусь, Румынія і Літва абвешчаныя ў Германіі зонамі падвышанай рызыкі

03.10.2021 17:22
Да гэтага часу небяспечнай зонай з-за каронавіруса сярод краін ЕС лічылася толькі Славенія.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/NickolayV

Краіны Еўрасаюза Румынія і Літва з нядзелі, 3 кастрычніка, абвешчаныя ў Германіі зонамі падвышанай рызыкі з-за каронавіруса.

Да гэтага часу адзінай сярод краін Еўрасаюза зонай падвышанай рызыкі лічылася толькі Славенія.

Агулам у спісе высокай рызыкі знаходзяцца каля 70 краін. Акрамя Румыніі і Літвы, з 3 кастрычніка да іх дададуцца Беларусь і Сальвадор, паведаміў Інстытут імя Роберта Коха (RKI). У той жа час з спісу выдаленыя Мазамбік і ПАР.

Зонамі падвышанай эпідэміялагічнай рызыкі ў Германіі абвяшчаюцца краіны і рэгіёны, дзе пагроза заражэння каронавірусам асабліва высокая. Пры гэтым значэнне мае не толькі колькасць інфіцыраваных. Улічваюцца і іншыя крытэрыі, такія як тэмпы распаўсюджвання Кавіда, загружанасць бальніц і адсутнасць поўных дадзеных аб сітуацыі з каронавірусам.

DW / вх