Пра гэта паведаміў прадстаўнік руху «Талібан» Забіхула Муджахід. У мячэці падчас выбуху праходзіла цырымонія развітаньня з ягонай маці.
Афганская служба "Радыё Свабода" са спасылкай на прадстаўніка ўраду талібаў піша пра гібель двух чалавек. Яшчэ два чалавекі параненыя. Паводле дадзеных карэспандэнта Tolo News, загінулі восем чалавек, 20 параненыя.
У сувязі з нападам затрыманыя тры чалавекі. Адказнасць за выбух на сябе пакуль што ніхто ня ўзяў. Як паведамляюць СМІ, пасля выбуху талібы ўступілі ў перастрэлку з байцамі групоўкі «Ісламская дзяржава».
Таксама стала вядома аб тым, што ў Джалалабадзе талібы пакаралі смерцю двух прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы». Паводле мясцовых СМІ, пакараныя смерцю былі датычныя да забойстваў чатырох чалавек, у тым ліку мясцовага журналіста.
Рух «Талібан» захапіў уладу ў Афганістане ў жніўні — на тле вываду войскаў ЗША. У верасні прадстаўнікі руху заявілі аб аднаўленні смяротных пакаранняў у краіне.
Раней талібы заяўлялі, што ў краіне няма байцоў «Ісламскай дзяржавы», але некаторы час таму яны пачалі аперацыю супраць радыкальнай групоўкі ў правінцыі Нангархар.
RFE/RL / вх