Беларуская Служба

Нямецкая паліцыя затрымала беларуса, які нелегальна перавозіў мігрантаў

03.10.2021 18:57
Беларус  перавозіў 41 мігранта з Іраку і Сірыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Ben Druecker

У Нямеччыне затрымалі беларуса, які перавозіў 41 мігранта з Іраку і Сірыі. Сярод нелегалаў былі жанчына і двое дзяцей.

49-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі, паведамляе Süddeutsche Zeitung. Фуру на федэральнай трасе праверыла паліцыя, якую перад гэтым нехта папярэдзіў пра нелегальную перавозку.

Раней непадалёк ад Франкфурту-на-Одэры затрымалі грузавік, якім кіраваў 43-гадовы ўкраінец. Ён перавозіў 40 мігрантаў з Іраку і Ірану.

Паводле федэральнай паліцыі, ад пачатку году да канца верасня было выяўлена агулам 1556 асоб, якія незаконна праніклі ў Нямеччыну праз Беларусь, Літву ці Польшчу.

яс/svaboda.org