Беларуская Служба

Расійская турэмная служба праверыць, ці катавалі зняволеных у Саратаве

05.10.2021 15:54
Раней праваабарончая арганізацыя Gułagu.net апублікавала відэа, на якім паказана, як ахоўнікі адной з турэмных бальніц здзекуюцца з зняволеных.
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Федэральная служба па выкананні пакаранняў накіравала следчую групу ў Саратаўскую вобласць. Афіцэры пакуль не каментуюць змест відэа.

Кіраўнік арганізацыі Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў, што на фільме паказана, як ў турэмнай туберкулёзнай лякарні асуджаных збівалі, распраналі дагала, здзекваліся над імі. Праваабаронца падкрэсліў, што яго арганізацыя мае 40 гігабайтаў матэрыялаў, у тым ліку фільмаў і фатаграфій, якія сведчаць аб сістэмнай практыцы ў калоніях у Іркуцкай, Уладзімірскай і Саратаўскай абласцях.

Раней пра аналагічныя злачынствы паведамлялі незалежныя расійскія СМІ, у тым ліку партал «Медыязона» і «Новая газета».

ав

За заклікі да санкцый будуць садзіць на доўгія тэрміны

04.10.2021 13:46
Дэпутаты прынялі змены ў Крымінальны кодэкс.