Беларуская Служба

Малюнак Мухамеда Алі прададзены за 425 тыс долараў ЗША

06.10.2021 10:08
На малюнку баксёр падымае рукі ў жэсце перамогі, а пераможаны супернік ляжыць побач. 
Muhammad Ali (1975)
Muhammad Ali (1975)shutterstock.com/mark reinstein

Малюнак Мухамеда Алі прадалі на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за 425 000 долараў. Пакупнік – брытанскі калекцыянер сувеніраў чэмпіёна свету па боксе.

Эскіз «Джаліць, як аса», намаляваны ў 1978 годзе Мухамедам Алі, з'яўляецца адным з самых дарагіх з больш чым дваццаці, якія ён напісаў. На малюнку баксёр падымае рукі ў жэсце перамогі, а пераможаны супернік ляжыць побач. У бурбалцы, як у коміксе, словы: «Спадар суддзя, ён лётае, як матылёк, а джаліць, як аса». Так сам Мухамед Алі апісваў свой стыль барацьбы на рынгу.

Аўкцыён Bonhams паведаміў, што 26 работ вядомага чэмпіёна па боксе былі прададзеныя за амаль 950 000 долараў.

Мухамед Алі, шматразовы чэмпіён па боксе ў цяжкай вазе, памёр у 2016 годзе пасля працяглай барацьбы з хваробай Паркінсона.

IAR PR/нг