Папа рымскі моліцца за ахвяраў сексуальнага гвалту ў французскім каталіцкім касцёле. Больш за 200 000 дзяцей сталі ахвярамі французскіх святароў з 1950 года, гаворыцца ў апублікаванай учора адмысловай справаздачы.
Папа Францішак сустрэўся з вернікамі на аўдыенцыі ў залі Паўла VI. Пасля катэхізісу, звяртаючыся да французскіх вернікаў, ён спаслаўся на справаздачу камісіі, вызначанай французскім епіскапатам. «Я хацеў бы выказаць пацярпелым мой смутак і боль за кашмар, які яны перажылі. А таксама мой сорам». Папа сказаў, што Касцёл занадта доўга не мог належным чынам рэагаваць на гэта. Ён назваў гэта момантам сораму для касцёлу. Ён запэўніў ахвяр у сваіх малітвах. І заклікаў біскупаў і рэлігійных іерархаў зрабіць усё магчымае, каб такія трагедыі больш ніколі не паўтарыліся. Францішак заверыў, што французскія ксяндзы могуць разлічваць на яго падтрымку, і пры гэтым адзначыў, што касцёл павінен быць бяспечным месцам для ўсіх.
IAR PR/нг