Беларуская Служба

Еўрапейскі парламент сёння прымае рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі

07.10.2021 08:59
Дакумент таксама будзе змяшчаць таксама ацэнку бягучай сітуацыі на польска-беларускай мяжы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FREDERICK FLORIN / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Аднак дэпутаты Еўрапарламента пакуль падзеленыя што да таго, як апісаць дадзеную сітуацыю.

Рэзалюцыя была падрыхтавана на гадавіну жорсткага падаўлення пратэстаў апазіцыі ў Беларусі. Дзякуючы намаганням, сярод іншага польскіх дэпутатаў з розных фракцый, у праекце рэзалюцыі замешчаны заклік да Еўракамісіі падтрымаць беларускую апазіцыю, прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку да суда і ўвесці больш жорсткія санкцыі супраць яго рэжыму. Таксама згадваецца справа Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Дэпутаты таксама хочуць асудзіць выштурхоўванне мігрантаў на польскую мяжу на загад беларускіх уладаў, а таксама заклікаюць еўрапейскія краіны да салідарнасці ў ахове межаў і прызнанні працы памежных службаў.

Аднак на просьбу Сацыял-дэмакратаў у рэзалюцыю быў дададзены яшчэ адзін абзац, які негатыўна ацэньвае некаторыя рашэнні польскіх уладаў, у першую чаргу абмежаванне доступу СМІ да памежных тэрыторый.
Еўрадэпутат ад Фракцыі левых сіл Роберт Бедрань прапануе ўнесці ў рэзалюцыі крытычныя словы ў адрас польскіх уладаў. На яго думку, гэта неабходная змена.

- Нагадаю, што на польска-беларускай мяжы 5 чалавек ужо памерлі ад гэтага крызісу. Шмат людзей зніклі, не вядома іх месцазнаходжання, у тым ліку дзеці. Грамадства павінна ведаць гэтую інфармацыю, а польскі ўрад мае праблемы з камунікацыяй.

Апошняе палажэнне крытыкуе еўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Ганна Фатыга. На яе думку, гэта разбурае адзінства Еўрапейскага парламента ў вельмі важнай справе.

- Я не згодная, каб метадам маніпуляцыі спрабавалі нас ізаляваць у найважнейшай для Польшчы справы. Кожны, хто сутыкаўся з гэтай справай, ставіцца да яе вельмі сур'ёзна і пазітыўна ацэньвае дзеянні польскіх сілавых структур.

Канчатковы тэкст рэзалюцыі будзе прыняты галасаваннем, а вынікі будуць абвешчаныя ў другой палове дня.

Дэпутаты Еўрапарламентарыя маюць намер прагаласаваць супраць папраўкі, высунутай Робертам Бедранем, але яны хочуць падтрымаць усю рэзалюцыю - на іх думку, гэта надзвычай важна для беларускай апазіцыі.

Анджэй Галіцкі з Грамадзянскай платформы сказаў, што гатовы падтрымаць як асноўны праект рэзалюцыі з палажэннем, прапанаваным сацыял-дэмакратамі, так і версію, якую склала Ганна Фатыга. На яго думку, іншыя палажэнні гэтай рэзалюцыі, звязаныя з супрацьдзеяннем рэжыму Лукашэнкі, больш важныя.

Informacyjna Agencja Radiowa (IAR)/юл