Прэзідэнт Расіі распарадзіўся павялічыць пастаўкі расійскага газу ў Еўропу. На працягу 24 гадзін цэны на газ знізіліся на чвэрць – да 981 долара за тысячу кубаметраў. Рашэнне аб адкрыцці газавага клапана на рынак Еўрасаюза, які можа сустрэць надыходзячую зіму з рэкордна нізкімі запасамі на складах, было прынята Уладзімірам Пуціным пасля таго, як канцлер Германіі Ангела Меркель зняла з Расіі адказнасць за газавую паніку і не падтрымала ідэю расследаваць спекуляцыі на рынку газа па просьбе шэрагу дзяржаў ЕС.
У сумеснай заяве, апублікаванай у сераду, Францыя, Іспанія, Чэхія, Румынія і Грэцыя заявілі пра «рэзкі рост коштаў на газ», а значыць, і пра фінансавую нагрузку на грамадзян і прадпрыемствы, якія сутыкаюцца з рэкордна высокімі рахункамі за электраэнергію.
«Нам патрэбны агульны падыход на еўрапейскім узроўні і інструмент, які дазволіць каардынаваць нацыянальныя дзеянні і неадкладна рэагаваць на рост коштаў», – гаворыцца ў дакуменце.
У якасці ўмовы для еўрапейскіх краін, якім не хапае больш за 20 млрд кубаметраў газу ў падземных сховішчах, Расія прапануе хутка сертыфікаваць Паўночны паток «Датэрміновы дазвол на прапампоўку газа па завершаным трубаправодзе можа «астудзіць цяперашнюю сітуацыю», – заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак на сустрэчы з Пуціным.
На аўкцыёне ў сераду, 6 кастрычніка, фʼючарсы на газ дасягнулі максімальнага значэння за ўвесь час – 1924 долары за тысячу кубаметраў, хаця на мінулым тыдні газ каштаваў менш за 1000 долараў, а год пачаўся з цэн у рэгіёне 250-300 долараў.
Rzeczpospolita сочыць за сітуацыяй на рынку энерганосьбітаў, падрабязней можна прачытаць на сайце выдання.
вх