Беларуская Служба

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі

07.10.2021 17:47
Рэзалюцыя была падрыхтаваная і вынесеная на галасаванне чатырма дэпутацкімі фракцыямі Еўрапарламенту.
Parlament Europejski
Parlament EuropejskiShutterstock/Drop of Light

Еўрапарламент 7 кастрычніка прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. Сярод іншага, яна заклікае дзяржавы-ўдзельніцы неадкладна прыступіць да 5-га пакету санкцый, а таксама ўжыць прынцып «універсальнай юрысдыкцыі» ў дачыненні да рэжыму ў Беларусі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 506 дэпутатаў, супраць – 29, 139 устрымаліся, паведамляе Радыё «Свабода».

Рэзалюцыя была падрыхтаваная і вынесеная на галасаванне чатырма дэпутацкімі фракцыямі Еўрапарламенту.

вс