Беларуская Служба

Дэпутат украінскага парламенту памёр у таксі

08.10.2021 09:01
Антон Палякоў узначальваў парламенцкую групу па расследаваннях выпадкаў карупцыі ў абароннай прамысловасці.
Антон Палякоў адчуў сябе дрэнна ў таксі і неўзабаве памёрфота: Pixabay.com/MichaelGaida

33-гадовы ўкраінскі дэпутат Вярхоўнай Рады, які ўзначальваў парламенцкую групу па расследаваннях выпадкаў карупцыі ў абароннай прамысловасці, быў знойдзены мёртвым у таксі ў Кіеве. Як паведамляюць украінскія СМІ, Антон Палякоў адчуў сябе дрэнна ў таксі і памёр, нягледзячы на спробы рэанімацыі.

Палякоў быў звязаны з кіроўнай партыяй «Слуга народу», якая падтрымлівае прэзідэнта Зяленскага. Потым ён уступіў у групоўку, звязаную з алігархам Ігарам Каламойскім.

Узбуджана крымінальная справа па факце смерці дэпутата.

нг